23 мая, каля 22.30, у рэанімацыйным аддзяленні бальніцы памерла двухгадовае дзіця, якое звалілася з акна восьмага паверха шматпавярхоўкі.

Здарэнне адбылося на вуліцы Луцкай. Паводле папярэдняй інфармацыі, 23 мая каля 11.00 хлопчык з дапамогай дзіцячага крэсла ўзлез на падаконнiк у зале, адкрыў акно і выпаў.

Мінак, які стаў відавочцам, паведаміў у хуткую дапамогу. Дзіця павезлі ў рэанімацыю Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы ў вельмі цяжкім стане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?