У выніку выбуху, што прагрымеў ля аўтобуснага прыпынка ў цэнтры Стамбула, у папулярным у турыстаў квартале Баязыт, загінулі прынамсі 11 чалавек, паведамляюць турэцкія СМІ.

Сярод загінулых сямёра паліцыянтаў і чацвёра мірных жыхароў. Больш за 30 чалавек атрымалі раненні.

Паводле сведчанняў відавочцаў, выбух адбыўся ў ранішні час пік. У гэты момант міма прыпынку праязджаў паліцэйскі аўтобус.

Цяпер на месцы выбуху зараз знаходзяцца некалькі аўтамабіляў паліцыі і хуткай дапамогі. Адказнасць за выбух пакуль на сябе ніхто не ўзяў.

Па папярэдніх дадзеных, выбуховае прыстасаванне было прыведзена ў дзеянне дыстанцыйна. На кадрах, дэманстраваных па мясцовым тэлебачанні, бачны пакарэжаны аўтобус і пашкоджаныя фасады бліжэйшых дамоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?