Запрашаем вас на прэзентацыю новай кнігі Паўла Касцюкевіча «План Бабарозы».
Крыху вар’яцкая, бязглуздая, але такая родная Беларусь становіцца месцам і духам разгортвання падзей жыцця адной сталічнай сям’і.
Самі ж галоўныя героі іранічна і метафарычна перадаюць адметны вобраз сваёй краіны ў ХХ стагоддзі. Складаныя зносіны пакаленняў, часоў і лёсаў – гэта «хронікі беларускай матрыярхіі», пераказаныя ў лёгкай і займальнай манеры ў кнізе «План Бабарозы».
На сустрэчы 16 чэрвеня сам аўтар Павал Касцюкевіч распавядзе пра тое, як стваралася кніга і што ў выніку атрымалася.
На прэзентацыю таксама завітае адмысловы госць Вітас Дэшкніс – літоўскі паэт, які займаецца перакладам твораў беларускай літаратуры.
Шмат літаратурных адкрыццяў чакае вас 16 чэрвеня а 15.00 у аўдыторыі 108 Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні.