Здарэнні22

Затрыманы ў Беларусі «шведскі бізнэсовец» аказаўся афганскім бежанцам

Прадпрымальнік з Швецыі знаходзіцца ў зняволенні ў Беларусі з канца красавіка гэтага года. У КДБ кажуць, што ён быў затрыманы за махлярства. Пра гэта паведамляе шведскае выданне Aftonbladet. Інфармацыю газеце пацвердзіла прэс-сакратар шведскага МЗС Карын Нюлунд.

«У яго ёсць адвакат. Пасольства сочыць за справай і знаходзіцца ў кантакце з мясцовымі ўладамі», — паведаміла яна. Прадстаўнікі амбасады некалькі разоў наведвалі падданага каралеўства Швецыі.

Па звестках шведскага боку, бізнэсовец быў арыштаваны беларускімі праваахоўнікамі 27 красавіка і з таго часу знаходзіцца ў зняволенні.

Як піша Aftonbladet, затрыманы кіруе кампаніяй, якая зарэгістраваная ў Швецыі, ён супрацоўнічаў з беларускім урадам. Са слоў яго брата, шведа затрымалі ў Мінску. У яго таксама канфіскавалі тэлефоны, камп'ютарную тэхніку і пасадзілі ў «сакрэтную турму».

Мяркуючы па ўсім, гаворка ідзе пра затрыманне КДБ па абвінавачванні ў махлярстве ў красавіку гэтага года.

Нагадаем, 26 красавіка 2016 года па абвінавачванні ў буйным махлярстве былі затрыманыя грамадзяне Арменіі, Беларусі і Швецыі. Яны сцвярджалі, што ў іх ёсць сувязі ў КДБ, Следчым камітэце і сярод высокіх службовых асобаў дзяржавы і прапанавалі грамадзяніну Беларусі «вырашыць» пытанне, звязанае з расследаваннем крымінальнай справы. За гэтую «паслугу» беларус аддаў замежнікам 335 000 даляраў ЗША і ювелірныя ўпрыгажэнні на суму больш чым 150 000 даляраў ЗША.

«Агульная сума за аказаныя нібыта паслугі павінна была скласці 1,5 млн даляраў ЗША. Аднак давесці да канца свой злачынны намер замежнікі не змаглі, бо былі затрыманыя і змешчаныя пад варту», — распавялі ў ведамстве.

У Камітэце дзяржбяспекі таксама патлумачылі, што ў рэальнасці шведскім падданым з'яўляецца грамадзянін Афганістана, які ў статусе бежанца знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі з 1999 па 2004 год пад іншымі анкетнымі дадзенымі. У кастрычніку 2004 года ён з'ехаў з Беларусі, а ў снежні ўжо заехаў пад іншымі дадзенымі, на якія ім ашуканскім шляхам быў атрыманы шведскі пашпарт. «Такім чынам, прасочваецца здзяйсненне ім супрацьпраўных дзеянняў не толькі ў Беларусі, але і на тэрыторыі Швецыі», — канстатавалі ў КДБ.

У дачыненні да затрыманых былі распачатыя крымінальныя справы па ч. 4 арт. 209 (махлярства) і ч. 2 арт. 431 (дача хабару) Крымінальнага кодэкса Беларусі, што прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам ад 2 да 15 гадоў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

Прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі гурта Naviband2

У Дзярэчыне затрымалі каталіцкага святара11

«У Гатаве для іх склаліся ўсе ўмовы». Чаму на адным даху пад Мінскам жыве так шмат чаек?1

Прызналі «экстрэмісцкімі» кнігі Шушкевіча і Вячоркі, цытаты Алексіевіч, песні на вершы Геніюш і праграму руху Пазняка27

Трамп: ЗША возьмуць Армузскі заліў пад кантроль і забяспечаць яго ахову. Але не задарма11

Інстытут пладаводства аб'явіў тыдзень самазбору ягад у Самахвалавічах5

Знайшоўся купец на тры абразы ксяндза Генрыха Акалатовіча

«Не як п'яны ішоў, а быццам ён такі круты». Аляксандра Герасіменя падрабязней распавяла пра напад10

На Беларускім радыё без папярэджання перасталі трансляваць каталіцкую імшу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць