Футбаліст ЦСКА (Масква) і зборнай Фінляндыі Раман Яроменка дыскваліфікаваны на два гады. Такое рашэнне вынес Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА), піша Meduza.
У допінг-спробе Яроменкі, гаворыцца ў заяве УЕФА, выяўлена «наяўнасць какаіну і яго метабалітаў — стымулятара, які адносіцца да катэгорыі забароненых рэчываў Сусветным антыдопінгавым агенцтвам».
Станоўчы вынік дала проба, узятая ў Яроменкі 14 верасня пасля гульні паміж леверкузенскім «Байерам» і ЦСКА ў Германіі.
Двухгадовы тэрмін дыскваліфікацыі Яроменкі адлічваецца ад 6 кастрычніка 2016 года.
У пачатку кастрычніка стала вядома, што УЕФА на 30 дзён адхіліла Рамана Яроменку ад спаборніцтваў. Прычына гэтага рашэння не паведамлялася. У ЦСКА ад каментароў адмовіліся.
-
У Крамлі адмовіліся каментаваць прычыны крушэння самалёта ў Казахстане
-
ЗША рассакрэцілі новыя дакументы па праграмах ЦРУ «па кантролі над розумам», якія ладзіліся падчас Халоднай вайны
-
З'явілася расшыфроўка перамоў экіпажа рэйса Баку — Грозны з дыспетчарам. Усё паказвае на тое, што самалёт падбілі зенітнай ракетай
Каментары