Помнік на магіле польскіх жаўнераў. Гістарычны і сучасны выгляд. Фота postavyiokrestnosti.blogspot.com.by

Помнік на магіле польскіх жаўнераў. Гістарычны і сучасны выгляд. Фота postavyiokrestnosti.blogspot.com.by

Дэлегацыя наведала помнік-стэлу польскім салдатам і афіцэрам, якія загінулі падчас ваенных дзеянняў 1920 года, пішуць postawy.by. Помнік устаноўлены ў 1934 годзе. Старажылы сцвярджаюць, што гэта інтэрнацыянальнае пахаванне польскіх, нямецкіх і рускіх салдат. Пасля Вялікай Айчыннай вайны помнік спрабавалі разбурыць танкам, але не ўдалося. Былі скінуты арол і мемарыяльная дошка з надпісам на польскай мове «Загінулым салдатам у абароне Айчыны».

«Я займаюся справамі ветэранаў. Ім важна ведаць, што ў іншых краінах свету месцы пахаванняў польскіх салдат не забыты, — сказаў Ян Юзаф Каспшык. — Сярод нас прысутнічае Багуслаў Нізеньскі, які з’яўляецца старшынёй савета ветэранаў Упраўлення. Ён кавалер вышэйшай дзяржаўнай узнагароды Польшчы — ордэна Белага Арла. Бацька пана Багуслава прымаў удзел у савецка-польскай вайне 1919-1920 гадоў, таму яму вельмі хацелася наведаць Паставы. Памяць пра продкаў важная і для маладога пакалення. Гісторыю не перапішаш, але яе веданне можа дапамагчы пазбегнуць новых памылак. Наша Упраўленне, Міністэрства культуры, урад Польшчы зацікаўлены ў тым, каб месцы пахавання нашых землякоў мелі прыстойны выгляд. Спадзяёмся, што разам з вамі зможам адрэстаўраваць і помнік у Паставах». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0