Усяго патроху77

Вучоныя знайшлі спосаб вырошчваць новыя зубы

У хуткім часе імпланты не спатрэбяцца. У чым сутнасць?

Фота: Andriy Onufriyenko / Getty Images

Да гэтага часу лічылася, што ў дарослых людзей пасля страты зубоў новыя могуць быць толькі штучнымі. Але японскія вучоныя сцвярджаюць, што знайшлі прэпарат, які дазволіць зубам вырасці. Ужо ў верасні ён будзе ўведзены ўнутрывенна першым добраахвотнікам.

Да свайго адкрыцця, як піша выданне New Atlas, вучоныя з Кіёцкага ўніверсітэта ішлі шмат гадоў. Першапачаткова эксперыменты праводзіліся на мышах і паказалі выдатныя вынікі: прэпарат стымуляваў рост новых зубоў. Пасля гэтага былі праведзеныя эксперыменты на тхарах, у якіх структура зубоў падобная да чалавека.

Як расказваюць вучоныя, іх прэпарат уводзіцца ўнутрывенна і дэактывізуе бялок USAG-1, які падаўляе рост зубоў. Блакіроўка ўзаемадзеяння USAG-1 з іншымі бялкамі стымулюе перадачу сігналаў касцявога морфагенетычнага бялка (ВМР), што запускае стварэнне новай касцяной тканкі і рост зубоў.

У верасні гэтага года вучоныя збіраюцца выпрабаваць прэпарат на людзях. Ва Універсітэцкай бальніцы Кіёта ён будзе ўведзены 30 мужчынам ва ўзросце ад 30 да 65 гадоў, у якіх адсутнічае хаця б адзін каранёвы зуб. Эксперымент будзе працягвацца 11 месяцаў.

На другім этапе вучоныя збіраюцца выпрабаваць прэпарат на пацыентах ва ўзросце ад 2 да 7 гадоў, хворых на прыроджаную недастатковасць зубоў, у якіх адсутнічаюць як мінімум чатыры зубы. Людзей з такім генетычным захворваннем, па ацэнках, каля 1 % у свеце.

Пасля гэтага эксперыментам павінны быць ахопленыя людзі, у якіх адсутнічае ад аднаго да пяці зубоў з-за ўздзеяння знешніх фактараў.

Аўтары тэхналогіі разлічваюць, што прэпарат будзе прымяняцца не толькі пры прыроджаных захворваннях, але і ва ўсіх, хто страціў зубы ў любым узросце. У выпадку поспеху гэтая тэрапія будзе даступная пацыентам, у якіх няма зубоў, на працягу шасці гадоў.

Каментары7

  • :/
    06.06.2024
    На другім этапе вучоныя збіраюцца выпрабаваць прэпарат на пацыентах ва ўзросце ад 2 да 7 гадоў

    то бок на дзецях?
  • ?
    06.06.2024
    а калі перадазіроўка, то можа быць і такое ?
    https://www.youtube.com/watch?v=_ELT5MioweM - У индийского мальчика удалили более 500 зубов
  • А
    06.06.2024
    :/, а вы толькі частку абзаца чытаеце? “На другім этапе вучоныя збіраюцца выпрабаваць прэпарат на пацыентах ва ўзросце ад 2 да 7 гадоў, хворых на прыроджаную недастатковасць зубоў, у якіх адсутнічаюць як мінімум чатыры зубы.”

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах13

Ва Уздзенскім раёне на гіганцкай патэльні за раз прыгатавалі 150 кілаграмаў смажанай бульбы ФОТЫ7

У Мядзеле мужчына паставіў на паркоўку замест машыны табурэтку4

Прэзідэнт Сербіі Вучыч замест поўнай адстаўкі збіраецца перасесці ў крэсла прэм'ера2

Канцэрн Volkswagen скароціць 50 тысяч працоўных месцаў6

У Гродне сёлета набралі два беларускамоўныя класы для 16‑ці дзяцей17

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ9

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна19

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць