Здарэнні22

Завялі крымінальныя справы на супрацоўнікаў «Беларусьфільма» і дырэктара аднаго з інстытутаў НАН

Пракуратура распачала крымінальныя справы ў дачыненні да чыноўнікаў і службовых асоб. Пра гэта паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.

Пракурор Першамайскага раёна Мінска завёў дзве крымінальныя справы па ч.1 арт.210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненні да супрацоўнікаў «Беларусьфільма».

Крымінальныя справы заведзеныя ў дачыненні да начальніка вытворчага комплексу і начальніка аддзела, якія падазраюцца ў тым, што ўнеслі загадзя лжывыя звесткі ў табелі ўліку працоўнага часу і выкралі такім чынам грошы.

Пракурор Смаргонскага раёна завёў крымінальную справу па ч.4 арт.210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры) у дачыненні да дырэктара камунальнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства, які падазраецца ў тым, што прадаў індывідуальнаму прадпрымальніку два незаконна спісаныя збожжаўборачныя камбайны, чым нанёс шкоду на агульную суму звыш 28 000 рублёў.

Пракурор Савецкага раёна Мінска завёў крымінальную справу па ч.3 арт.424 КК (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненні да выканальніка абавязкаў дырэктара аднаго з інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, які падазраецца ў тым, што паставіў за мяжу заведама няспраўнае і абсталяванне, якое не адпавядала дамове, чым нанёс шкоду на суму больш за 190 000 даляраў ЗША.

Пракурор Гомельскай вобласці завёў крымінальную справу па ч.2 арт.424 КК у дачыненні да дырэктара аднаго з устаноў адукацыі, які падазраецца ў тым, што даваў незаконныя ўказанні афармляць фіктыўныя дакументы пра набор навучэнцаў у навучальныя групы, што пацягнула неправамерныя выдаткі на нібыта іх навучанне ў суме больш за 11 000 рублёў.

Пракурор Глыбоцкага раёна завёў крымінальную справу па ч.1 арт.430 КК (атрыманне хабару) у дачыненні да былога начальніка аддзела адукацыі райвыканкама. За прадастаўленне пераваг прыватнаму будаўнічаму ўнітарнаму прадпрыемству пры заключэнні дагавораў падраду атрымаў выгаду ў выглядзе будаўніцтва прыватным прадпрыемствам плота на яго зямельным участку і выканання рамонтных работ у кватэры яго сына.

Дадзеныя крымінальныя справы накіраваныя ў адпаведныя падраздзяленні Следчага камітэта для арганізацыі папярэдняга расследавання.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

«Там, дзе рэзалі ўваход, мы знайшлі свой абход». Дураў выпусціў ШІ-шансон пра блакіроўкі інтэрнэту3

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя адразу шэсць кааліцый, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду6

Жанчына зарэзала палюбоўніка, які прыраўнаваў яе да некага з тыктока. Муж у гэты час быў на заробках у Расіі3

Канапацкая зноў паляцела ў ЗША18

Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію3

За здраду дзяржаве будуць судзіць 68‑гадовага пенсіянера3

Даляр апускаўся ніжэй да 2,8 рубля2

Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні6

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць