Гісторыя66

Амерыканцы алічбавалі трафейныя дакументы са Смаленскага архіва, вывезенага нацыстамі. У ім варта шукаць і дакументы па беларускім пытанні

Нацыянальнае ўпраўленне архіваў і дакументацыі ЗША выклала ў сеціва поўны масіў дакументаў Смаленскага абласнога і гарадскога камітэтаў партыі за 1917—1941 гады. Гэты захоплены ў час Другой сусветнай вайны збор хавае ў сабе ўнікальныя звесткі пра палітыку саветаў на Смаленшчыне, у перыяд, калі там была абвешчана ССРБ, праводзілася беларусізацыя і ставілася пытанне аб перадачы рэгіёна Беларусі. 

Вокладка англамоўнага даведніка па архіве. Фота: catalog.archives.gov

Гісторыя гэтага архіва даволі вядомая, бо падчас акупацыі ён быў вывезены немцамі, а пасля вайны апынуўся за акіянам, прыкладна гэтак жа, як і нямецкія аэрафотаздымкі тэрыторыі СССР, якія пасля служылі амерыканскай разведцы. Цяпер амерыканскія спецыялісты зрабілі Смаленскі архіў даступным для ўсяго свету.

Для айчыннай гістарыяграфіі гэты архіў можа мець вялікую каштоўнасць, бо ў ім павінны быць адлюстраваныя падзеі, якія непасрэдна ўплывалі на фармаванне межаў беларускай дзяржавы. 1 студзеня 1919 года менавіта ў Смаленску была абвешчана Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь, а ўжо праз некалькі тыдняў Масква адабрала Смаленшчыну назад у склад РСФСР — гэтыя палітычныя пературбацыі мусілі пакінуць след у тагачасных дакументах, справаздачах і распараджэннях мясцовых савецкіх органаў. 

Яшчэ адным перспектыўным кірункам можа быць вывучэнне дэталяў працэсу першага ўзбуйнення БССР у 1924 годзе. Тады Менск, абапіраючыся на звесткі навукоўцаў і перапіс 1897 года, прэтэндаваў на шырокія этнічна беларускія тэрыторыі, а смаленскае чынавецтва ўсяляк супрацівілася гэтаму. Баючыся страціць маскоўскія датацыі і ўласныя пасады, губернскія чыноўнікі маніпулявалі статыстыкай, даказваючы, што насельніцтва цалкам абрусела. У выніку той бюракратычнай вайны Беларусь атрымала толькі Горацкі і частку Мсціслаўскага паветаў.

Гэтак жа мясцовыя ўлады ціха і метадычна сабатавалі беларусізацыю, што таксама не павінна было прайсці бясследна.

У апублікаваным архіве дакладна ёсць дакументы пра жыццё нацыянальных меншасцяў: яўрэяў, палякаў і прыбалтаў — яны згадваюцца ў загалоўках спраў. Адсутнасць беларусаў, магчыма, тлумачыцца, меншай зацікаўленасцю амерыканцаў у беларускім пытанні, у параўнанні з яўрэйскім, польскім і балтыйскім, якія падаваліся больш перспектыўнымі.

Дзе шукаць дакументы на беларускую тэматыку

Каб звузіць поле пошуку, можна абапірацца на існуючы англамоўны архіўны даведнік, які ўжо часткова каталагізаваў гэты масіў. Напрыклад, матэрыялы па нацыянальнай палітыцы сканцэнтраваны на 52‑й стужцы мікрафільмаў (Roll 52). Там размешчаны блок партыйнай дакументацыі, які ахоплівае справы з нумара WKP 476 да WKP 495.

Менавіта ў гэтым прамежку даследчыкі могуць знайсці справу WKP 482, якая цалкам прысвечана ўмовам жыцця і палітычнай актыўнасці згаданых вышэй нацыянальных меншасцей на Смаленшчыне. У справе WKP 488 можна адшукаць нават артыкул пра яўрэйскую філалогію ў СССР, напісаны на нямецкай мове.

Адна са спраў (WKP 475) прысвечана камуністычнай літаратуры, якая галоўным чынам была выдадзена Беларускай акадэміяй навук у Мінску і прысвечана сацыял-дэмакратычнаму руху да рэвалюцыі і ўзнікненню ды развіццю Кампартыі ў Беларусі пасля 1917 года.

Справа (WKP 442) змяшчае дакументы пра калгасы ў Беларусі: развіццё калектывізацыі, погляды кіраўніцтва на калгаснае і саўгаснае будаўніцтва, рост калектыўнай гаспадаркі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, яўрэйскіх калгаснікаў у сельскай Беларусі, а таксама вытрымкі з газеты «Правда» пра працу гаспадарак у краіне.

Праўда, пошук па архіве не самы просты. Ніякага пошуку па змесце спраў, натуральна, не існуе, бо тэкст дакументаў не быў распазнаны. Яны нават не разбіваліся на асобныя тэматычныя папкі. Амерыканскія спецыялісты проста ўзялі бабіны з мікрафільмамі, створанымі яшчэ ў 1950‑х гадах, і адсканавалі іх цалкам у доўгія PDF-файлы або проста падборкі памерам у паўтары тысячы здымкаў. У некаторых выпадках нумарацыя з стужак на сайце не супадае з той, што пазначана ўнутры саміх стужак, а адшукаць лісты, якія аддзяляюць адну гістарычную справу (WKP) ад іншай, сярод тысяч мініяцюр досыць складана. 

Але калі камусьці хопіць часу і спрыту зладзіць з архівам, то ён можа раскрыць раней невядомыя старонкі даваеннай гісторыі Беларусі і перапетыі нацыянальнай палітыкі таго часу.

Каментары6

  • Me
    21.04.2026
    Дзякуй богу, ёсць ШІ цяпер.
  • Бальшавікі імперыялісты не жадалі каб мы атрымалі Беларускае Гнездова
    21.04.2026
    Наконт Смаленшчыны, Бальшавікі імперыялісты не жадалі каб мы атрымалі Беларускае Гнездова (Вялікая сталіца Вікінгаў). Наша дзяржаўнасць і так на шмат стагоддзяў старэйшая за мангола (як пісаў Маркс) - масковію. На самой справе на нашым баку мяжы 100% сяліліся Вікінгі таксама, гэтым займацца трэба.
  • Няма там нічога
    22.04.2026
    У вольным доступе

Цяпер чытаюць

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск27

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск

Усе навіны →
Усе навіны

Кір Стармер ужо ў панядзелак можа заявіць пра сваю адстаўку4

Зборная Кюрасаа не саступіла Эквадору дзякуючы фенаменальнай гульні свайго брамніка 

«Зебра-палоскі» як паратунак ад пахмелля. Што гэта такое і ці сапраўды дапамагае?1

Украінцы паспяхова атакавалі абодва бакі Керчанскага праліва6

У ЗША адмаўляюць, што Армузскі праліў зноў закрыты1

Дзе ў Еўропе самая чыстая вада для купання? Апублікаваны новы рэйтынг пляжаў

Літва палічыла фігуранта расследавання «Нашай Нівы» Скіндзерава пагрозай нацыянальнай бяспецы і збіраецца пазбавіць статусу ўцекача18

Міністр фінансаў ЗША называў Зяленскага «містэр Бін пад крэкам»31

Беларусы дзеляцца фота буслоў, якія заходзяць да іх у двор у госці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск27

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць