Грамадства44

Лукашэнка: Да наладжвання адносінаў з Захадам мяне падштурхнуў сам Пуцін

Цяперашняе абвастрэнне адносін паміж Беларуссю і Расіяй, верагодна, звязанае з пэўнай насцярожанасцю з расійскага боку, што «Лукашэнка павярнуўся на Захад» і «Беларусь сыходзіць», заявіў беларускі кіраўнік 3 лютага ў Мінску на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і СМІ, піша БелаПАН.

У беларуска-расійскіх адносінах, сказаў Лукашэнка, апошнім часам «сітуацыя развіваецца няважна». Ён перакананы, што ў Расіі дзейнічаюць «розныя сілы», пра словы і ўчынкі якіх можа не ведаць прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. «На жаль, яны (розныя сілы) сёння розныя і ў кіраўніцтве краіны. Вельмі дрэнна, што некаторыя рэчы разыходзяцца з меркаваннем або рашэннямі самога прэзідэнта. Я пра гэта свайму сябру часта кажу, гэта ўжо нікуды не варта», — сказаў афіцыйны лідар.

«Макея (міністр замежных спраў) пачалі дубасіць, што ён тут галоўны вораг, што гэта ён, а не Лукашэнка вядзе на Захад Беларусь, — адзначыў Лукашэнка. — Ён чалавек далікатны, нешта напішуць, а ён пачынае перажываць, хвалявацца. Ніякі Макей без згоды прэзідэнта не вядзе перамовы ні ў Бруселі, ні ў Берліне, ні ў Вашынгтоне».

Паводле слоў беларускага кіраўніка, наладжванне адносінаў з Захадам пачалося з падачы самога Уладзіміра Пуціна: «Калі мы сядзелі пад санкцыямі заходнімі, куды б Пуцін ні прыязджаў, як ён мне казаў (мабыць, у гэтым ёсць нейкая праўда), яму ўвесь час тыкалі, што ён падтрымлівае дыктатара Лукашэнку. Ён мне распавядаў, як яму ў кангрэсе ЗША прамывалі мазгі. Ён мне прама кажа: «Не лайся ты з імі, знайдзі ты з імі нармальныя нейкія адносіны». Клянуся, так было зусім нядаўна! І раптам здымаюць з нас санкцыі. Мы ж не прасілі з нас санкцыі здымаць ніколі, у адрозненне ад некаторых нашых суседзяў».

Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што абвастрэнне беларуска-расійскіх адносін адбываецца не ўпершыню. Расія часта «хапалася за газавую, нафтавую трубу», гэта «адбываецца і сёння». «Гэта ўжо звычка такая. Хоць пасля ўсякіх такіх канфліктаў, няхай не публічна, але мне заўсёды казалі: «Так, мы пагарачыліся». Ну няўжо не пагарачыліся? Ну навошта хапацца за жывое, навошта браць за горла?» — абурыўся ён.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы30

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

«Там, дзе рэзалі ўваход, мы знайшлі свой абход». Дураў выпусціў ШІ-шансон пра блакіроўкі інтэрнэту3

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя адразу шэсць кааліцый, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду6

Жанчына зарэзала палюбоўніка, які прыраўнаваў яе да некага з тыктока. Муж у гэты час быў на заробках у Расіі3

Канапацкая зноў паляцела ў ЗША18

Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію3

За здраду дзяржаве будуць судзіць 68‑гадовага пенсіянера3

Даляр апускаўся ніжэй да 2,8 рубля2

Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні6

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы30

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць