Аляксандр Лукашэнка патрабуе працягу дэбюракратызацыі і павышэння выканальніцкай дысцыпліны. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па аптымізацыі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, піша БелТА.

«Неабходны жорсткі кантроль за працэсам дэбюракратызацыі і вокамгненнае рэагаванне на змены сітуацыі ў палітыцы, эканоміцы, сацыяльнай і іншых сферах. Ніводная праблема, што хвалюе нашых грамадзян, не павінна застацца без вашай увагі, — сказаў беларускі лідар. — Ніякай цяганіны, ніякага скідання, як гэта было ў савецкія часы і бытуе часцяком сёння, скаргаў і заяў на імя прэзідэнта, Адміністрацыі прэзідэнта ўніз».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў недапушчальнасць сітуацыі, калі скаргі ў выніку вяртаюцца ў тыя інстанцыі, на якія і скардзіліся людзі. «Я буду лічыць гэта як мінімум махровым бюракратызмам», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што неабходна ўвесці ў практыку рэгулярны кантроль якасці працы адпаведнага падраздзялення па працы са зваротамі грамадзян у Адміністрацыі прэзідэнта.

Кіраўнік краіны таксама лічыць неабходным павысіць ролю памочнікаў прэзідэнта ў каардынацыі працы з рэгіёнамі і з усімі галінамі ўлады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0