Тры хвіліны спатрэбілася суддзі мінскага абласнога суда Лапеку, каб разгледзіць скаргу старшыні руху «За свабоду» Юрыя Губарэвіча на незаконны прысуд.

Суд Маладзечанскага раёну пакараў 11 сакавіка старшыню руху «За Свабоду» Юрыя Губарэвіча арыштам на 15 сутак за арганізацыю Маршу «Я недармаед» у Маладзечне. Губарэвіч з гэтым рашэннем не згадзіўся і абскардзіў яго ў абласным судзе.

«Губарэвіч просіць спыніць справу і адмяніць прысуд Маладзечанскага суда», — зачытаў сёння суддзя Лапека.

Па ягоных словах, у абгрунтаванні скаргі сказана, што Губарэвіч сваёй віны не прызнаў, на плошчы Маладзечна 10 сакавіка знаходзіўся, каб выразіць сваю грамадзянскую пазіцыю, што шэсце было несанкцыяваным, не ведаў. Старшыня руху назваў сваё затрыманне незаконным, як і пасяджэнне суда, якое было праведзенае ў выходныя.

«Рашэнне суда пакінуць без зменаў, скаргу без задавальнення», — падвёў вынік кароткага пасяджэння Лапека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?