Еўрапейскія краіны ў ноч на 26 сакавіка вяртаюцца на летні час. Гэта азначае, што з Літвой і Украінай мы будзем жыць паводле аднаго часу.

Розніца з Варшавай і Берлінам будзе складаць адну, а не дзве гадзіны.

Будзе скарэктаваны графік цягнікоў, што ідуць у заходнім кірунку. Матчы Лігі чэмпіёнаў зноў будуць пачынацца ў 21:45:)

Беларусь следам за Расіяй некалькі гадоў не пераводзіць стрэлкі, што мае як свае плюсы, так і мінусы. Вось нядаўна ў Літве таксама прапанавалі адмовіцца ад летняга часу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0