Першы запіс у блогу зьявіцца 9 жніўня — роўна праз 70 гадоў пасьля таго, як аўтар «1984» зрабіў яго ў сваім дзёньніку.
Першы запіс у блогу зьявіцца 9 жніўня — роўна праз 70 гадоў пасьля таго, як аўтар «1984» зрабіў яго ў сваім дзёньніку.
Фонд Джорджа Оруэла ў Вялікабрытаніі абвесьціў пра пачатак новага праекту. Упершыню асабістыя дзёньнікі пісьменьніка зьявяцца ў Сеціве. Запісы аўтара «1984» будуць публікавацца ў форме блога. Першы запіс у блогу зьявіцца 9 жніўня — роўна праз 70 гадоў пасьля таго, як Оруэл зрабіў яго ў сваім дзёньніку. Мяркуецца, што тэксты будуць зьяўляцца ў дакладнай адпаведнасьці з датамі.
Першыя з запісаў, што рыхтуюцца да публікацыі, адносяцца да пэрыяду, калі пісьменьнік знаходзіўся ў Марока. У тых запісах ён апісвае тамтэйшыя пэйзажы ды фіксуе ўражаньні ад ўжываньня мясцовага гашышу. Пазьней нататкі таго часу будуць выкарыстаныя пры напісаньні вядомага эсэ пра Дыкенса. Дзёньнікі пісьменьніка канца 30-х гадоў мінулага стагодзьдзя, а менавіта палітычныя нататкі, сьведчаць пра паступовае паглыбленьне Эўропы ў вайну.
Гэта ня першы выпадак выкладаньня асабістых запісаў вядомых асобаў у Сеціве. Так, у сыстэме блогаў livejournal стала абнаўляецца дзёньнік украінскага песьняра Тараса Шаўчэнкі.
Каментары