Калі кіраваць з Мінска на Заходнія могілкі, то пасля вёскі Багушова, не даехаўшы да Дубянцоў, вам трэба будзе збочыць ўлева. Да могілак застанецца мо метраў семсот, калі праваруч у рэдкіх прыдарожных пасадках вы пабачыце тое, што ніяк не адпавядае мясцовым краявідам.
Старыя аўтамабільныя колы, паўзгнілыя дзверы, кавалкі бетону, шмат картонных каробак з яблычным гніллём. Усё гэта прывезена і скінута чалавекам, не ветрам намецена. Калі ўжо мінуў «Год парадку на зямлі», а вярхоўная ініцыятыва так і не здолела паправіць мазгі і сумленне тутэйшых. Не думаюць ні пра сенняшні дзень, ні пра заўтра сваіх дзяцей.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
0
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
0
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
0
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
0
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
0
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)
0