Першая версія мабільнага дадатку Teleport з’явілася ў анлайн-крамах 22 ліпеня. Стварыў яго прадпрымальнік і распрацоўшчык Віктар Кох. Забаўляльная праграма прыйшлася даспадобы людзям і сярод бясплатных дадаткаў хутка дабралася да другога месца у App Store і сёмага ў Google Play.
Прынцып працы фотарэдактара заснаваны на нейронавых сетках і дазваляе змяняць не толькі колер валасоў, але і задні фон.
На жаль, пакуль што дадатак працуе не дасканала: так, нельга нармальна змяніць колер барады ці вусоў. Але пакуль што карыстальнікам падабаецца гуляцца са сваёй знешнасцю, і колькасць запамповак Teleport толькі павялічваецца.
Вусы Аляксандра Лукашэнкі непераможныя, таму захавалі свой прыродны колер.
Тое ж самае можна сказаць пра бараду Віталя Гуркова.
Лідзія Ярмошына і свежыя каляровыя рашэнні.
Дрэс-код Міністэрства ўнутраных спраў наўрад ці дазволіў бы такія эксперыменты Ігару Шуневічу…
Тэлевядучая і паслядоўніца «МОЛОКА» Ганна Бонд.
Музыка Лявон Вольскі.
А вось што робіць Тэлепорт з Дзедам Барадзедам.
Кумір падлеткаў Улад Бумага самастойна фарбуе валасы, так што вось яму варыянты на будучыню.
Пісьменніца Святлана Алексіевіч.
Біятланістка Дар'я Домрачава.