Ад 21 па 25 жніўня 2017 г. у межах планавай падрыхтоўкі да сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі «Захад-2017» адбудзецца сумеснае спецыяльнае вучэнне з органамі вайсковага кіравання, злучэннямі, вайсковымі часткамі і арганізацыямі тылавога, тэхнічнага забеспячэння ўзброеных сіл, паведаміла Мінабароны Беларусі.
«Для стварэння рэальнай абстаноўкі і адпрацоўкі практычных дзеянняў сіл і сродкаў тылавога і тэхнічнага забеспячэння ў часе вучэнняў, у якасці войскаў абазначэння з 15 жніўня прыбываюць воінскія часці і падраздзяленні са складу расійскай часткі рэгіянальнай групоўкі войскаў», — гаворыцца ў паведамленні.
Практычна будуць адпрацаваны пытанні тэхнічнага прыкрыцця аб'ектаў на даручаных участках вайскова-аўтамабільных дарог, эвакуацыі, рамонту і аднаўлення няспраўных узораў тэхнікі і ўзбраення, разгортвання палявога магістральнага трубаправода, а таксама ўчасткаў масавай запраўкі тэхнікі.
Самі беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2017» пройдуць у Беларусі ад 14 да 20 верасня.
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі

Каментары