Незалежных журналістаў Кацярыну Андрэеву (Бахвалаву), Сяргея Кавалёва, Алеся Сіліча і Марыю Арцыбашаву вінавацяць у незаконным вырабе прадукцыі СМІ — працы без акрэдытацыі на карысць тэлеканала «Белсат».

Судзіць усіх чатырох журналістаў Ігар Касцян. Самі ж карэспандэнты вырашылі не прыходзіць на паседжанні, суд пастанавіў разглядаць справу без іх.

На Андрэеву і Кавалёва склалі пратаколы за сюжэты пра Дзень незалежнасці і Дзень дэсантніка і асудзілі кожнага на 50 базавых велічынь (па 1 150 рублёў).

Міліцыянты вінавацяць карэспандэнтаў у парушэнні арт. 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, аднак ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» ужо шмат гадоў настойвае на тым, што судзіць журналістаў і аператараў па гэтым артыкуле неправамерна. Бо адказнасць за працу без акрэдытацыі ў Беларусі не прадугледжана. Нягледзячы на гэта толькі сёлета журналістаў за супрацоўніцтва з «Белсатам» штрафавалі ўжо 30 разоў.

Алеся Сіліча і Марыю Арцыбашаву будуць судзіць а 15-й гадзіне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?