У Фрунзенскім раёне Мінска затрыманы махляр, які называўся прадпрымальнікам, які гандлюе бульбай.

«Мужчына заключыў дамову з індывідуальным прадпрымальнікам з Беларусі на пастаўку 20 тон бульбы і перавёў $7 тысяч на рахунак пастаўшчыка. Тавар павінны былі даставіць у расійскі Стаўрапаль. Аднак ні бульбы, ні грошай расеец так і не дачакаўся», - паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама.

Пакупнік распавёў, што абвестку пра пастаўку бульбы ён убачыў у інтэрнэце. Міліцыя праверыла прадпрымальніка — апынулася, што дазволу на занятак прадпрымальніцкай дзейнасцю ў яго не было. Таксама высветлілася, што зламыснік наогул не мае ніякага дачынення да гандлю і выконваць дамову не збіраўся.

Цяпер «гандляр» прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за махлярства. Ён ужо вярнуў усю суму незаконна атрыманых грошай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?