Эксперыментальны квартал «Дом Парк» мусіць з'явіцца ў мікрараёне Сокал, непадалёку ад аэрапорта.

Падрабязнасці праекта паведамляюць «Мінск-Навіны». У квартале будзе 3 жылыя комплексы. У кожным па 4 дзевяціпавярховыя дамы, у цэнтры якіх спраектаваныя гаражы-стаянкі «серпантыннага тыпу». Іх хочуць збудаваць вышынёй з жылыя будынкі. За кожным уладальнікам кватэры аўтаматычна замацуюць два месцы для машын, размешчаныя на ўзроўні яго кватэры. Па сутнасці, уладальнік квадратных метраў у жылым комплексе зможа даехаць практычна да дзвярэй свайго жылля. Яшчэ адна навіна — на паркоўках прадугледжаны станцыі для зарадкі электрамабіляў.

Акрамя таго, кожная сям’я будзе мець кладоўку у падвале. Над падвалам плануюцца міні-крамы без прадаўцоў — усё можна будзе набыць па адмысловых картках.

Акрамя таго на даху размесцяцца сонечныя батарэі і турбіна для выкарыстання энергіі ветру. А жыхароў будуць прасіць сарціраваць адкіды і аддаваць біялагічнае смецце на пераапрацоўку — у доме будзе кацёл, дзе з адкідаў атрымаюць газ, які пасля выкарыстаюць для падагрэву вады і генерацыі электраэнергіі.

Пры гэтым сцвярджаецца, што кошт метра будзе не даражэйшым за метр у стандартнай панэльцы. Два месцы на паркоўцы і кладоўка будуць бясплатным бонусам да кватэры, адмыслова плаціць за іх не спатрэбіцца.

Плануецца, што квартал будзе пабудаваны да 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?