Свет3737

Bellingcat апублікаваў новае ФОТА расійскай ўстаноўкі, якая збіла MH17

З'явіліся новыя доказы таго, што зенітна-ракетны комплекс «Бук», які збіў пасажырскі «боінг» (рэйс MH17) на ўсходзе Украіны, трапіў туды з тэрыторыі Расіі, паведамляе ВВС.

Bellingcat

Фатаграфія, апублікаваная напярэдадні Аб'яднанай следчай групай (JIT), — гэта дзявятая па ліку выява той самай ракетнай устаноўкі, заключылі ў міжнароднай экспертна-журналісцкай расследавальніцкай групе Bellingcat.

«Да сённяшняга дня практычна не заставалася сумненняў у тым, што MH17 быў збіты расійскім «Букам». Цяпер, калі ёсць дзявяты доказ прысутнасці на ўсходзе Украіны ўстаноўкі, якая належыць расійскім Узброеным сілам, ніякіх сумневаў быць не можа», — гаворыцца ў паведамленні групы.

Пасажырскі лайнер Boeing 777 авіякампаніі Malaysian Airlines быў збіты 17 ліпеня 2014 года. Усе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі.

Расійскі бок сцвярджае, што ў катастрофе вінаватыя ўзброеныя сілы Украіны, якія супрацьстаяць сепаратыстам на ўсходзе краіны. Кіеў у сваю чаргу ўскладае адказнасьць на Расію, якая перавезла «Бук» праз мяжу і перадала яго сепаратыстам.

Параўнанне дэталяў «Бука» на апошняй фатаграфіі з двума раней апублікаванымі відэазапісамі, на якіх ён зняты з правага борта (у Расіі і ў горадзе Тарэз Данецкай вобласці Украіны), дазваляе сцвярджаць, што на ўсіх іх — адна і тая ж ўстаноўка, пішуць у Bellingcat.

«Найбольш відавочныя падобныя рысы ўсіх трох выяў — шматлікія белыя меткі на «Буку». Фрагменты зафарбаваных лічбаў, маркіроўка негабарытнага грузу на бакавым шчытку гусеніцы і маркіроўка цэнтра мас (якая нагадвае прыцэл) цалкам супадаюць. Гэтыя дэталі супадаюць як па вонкавым выглядзе, так і па іх ўзаемным размяшчэнні», — заявілі ў Bellingcat.

Фатаграфія магла быць зробленая ў дзень крушэння «боінга», 17 ліпеня 2014 года, ва ўкраінскім горадзе Макееўка, мяркуюць у JIT — следчай групе, куды ўваходзяць прадстаўнікі праваахоўных органаў Аўстраліі, Бельгіі, Малайзіі, Нідэрландаў і Украіны. Bellingcat пакуль не ўдалося дакладна вызначыць, дзе быў зроблены здымак.

На фатаграфіі «Бук» відаць з правага борта. Ён пагружаны на трэйлер Volvo з белай кабінай, які, як лічаць у Bellingcat, вёз яго па ўсходзе Украіны 17 ліпеня. Таксама на здымку відаць цёмна-сіні мікрааўтобус Volkswagen, які суправаджаў «Бук» ў той дзень.

Група прыйшла да высновы, што самаходная ракетная ўстаноўка на здымку — гэта «Бук» за нумарам 332, які раней вызначаўся Bellingcat як «Бук 3х2», з расійскай 53-й зенітна-ракетнай брыгады.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія тралейбусы павінны перастаць біцца токам1

Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч1

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар3

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +142

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты6

«Пілі каву — і раптам вайна»: як беларуска спрабуе пакінуць Ізраіль4

Хакейнага заўзятара і кіроўцу асудзілі за палітыку. Падобна, што па справе Гаюна2

Бюджэт сярэдняй мінскай сям’і складае 3 436 рублёў на месяц

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць