Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч, выступаючы ў парламенце, заявіў журналістам, што па факце трагічнай смерці Аляксандра Коржыча ў Печах заведзена 13 крымінальных спраў, аб'яднаных у адну.

«На целе Коржыча не было іншых пашкоджанняў, акрамя странгуляцыйнай баразны (след на шыі ў павешаных або задушаных у пятлі), — паведаміў ён, адзначыўшы, што гэта звесткі судова-медыцынскай экспертызы.

Маўляў, родныя прынялі за сінякі трупныя плямы.

«Над справай Коржыча штодня працуе 15-20 следчых. Па-ранейшаму разглядаюцца тры асноўныя версіі - самагубства, давядзенне да самагубства, наўмыснае забойства», — дадаў Іван Наскевіч.

«Няправільна будзе таксама казаць, што ў сувязі з грамадскім рэзанансам мы аднавілі старыя справы па дзедаўшчыне. Гэта ў сувязі з рэзанансам фігуранты тых справаў і сведкі загаварылі. Не выключаю, што і па іншых фактах справы пасля праверак дойдуць да суда», — рэзюмаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?