З імі мы і адправіліся ў краму каля станцыі метро «Пушкінская», каб праверыць, што сёння можна набыць за 50 рублёў на сям’ю з трох чалавек.

Марыя з маці Валянцінай вырашылі загадзя папоўніць халадзільнік да Новага года, а Юрый, па традыцыі выходнага дня, запаўняў кошык прадуктамі для хатняй піцы: з сынамі яны гатуюць яе кожныя выходныя, а пасля разам глядзяць фільмы.

Марыя Каско з маці.

Марыя Каско з маці.

Юрый Бараноўскі.

Юрый Бараноўскі.

У сям’і Каско цяпер выплачваюць крэдыт, таму эканомяць і адсочваюць акцыйныя тавары ў розных крамах. Але нягледзячы на эканомію, ніколі не адмаўляюць сабе ў садавіне, гародніне і салодкім.

«На Новы год абавязкова набываем рыбу, ікру. Садавіну, гародніну, каўбасу, тарталеткі, фарш і маянэз для будучых страў, нічога звышнатуральнага», — расказвае Марыя.

Марыя вельмі ўважліва вычытвала тэрмін прыдатнасці на кожным тавары, нават на цукерках — вучыцеся!

Юрый жа рабіў усё хутка і прафесійна: ён даўно вывучыў той чароўны набор інгрэдыентаў, які патрэбны для самай смачнай піцы.

Пакуль мы абіралі прадукты, каб гатаваць дома, некаторыя пакупнікі пайшлі прасцейшым шляхам і абедалі у бістро з кулінарыяй «Суседзяў».

Пакуль мы абіралі прадукты, каб гатаваць дома, некаторыя пакупнікі пайшлі прасцейшым шляхам і абедалі у бістро з кулінарыяй «Суседзяў».

Перад касай Марыя згадвае добрым словам «Купілку» (бонусную праграму «Суседзяў»): «Можна і з дзвюма капейкамі пайсці ў краму і нешта набыць на «Купілку», калі на ёй ёсць грошы — гэта прыемна».

Вось столькі прадуктаў да навагодняга стала сёння можна набыць у краме, калі маеш у кішэні 50 рублёў.

Юрый з яго мэтамі ў выніку лёгка ўклаўся ў азначаны бюджэт і нават дадаткова да інгрэдыентаў для будучай піцы набыў парфюмерыю ў якасці падарункаў для сыноў.

А колькі вы звычайна траціце грошай за адзін паход у прадуктовую краму? Пішыце ў каментах!

Чытайце таксама:

Як мы зрабілі тры навагоднія сталы за 50, 100 і 200 рублёў. Святочнае меню і шмат смачных ФОТА

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?