Пра гэта заявіла сёння на прэс-канферэнцыі старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч.

«Сёння ў горадзе Мінску больш за 11 тыс. вакансій. На аднаго беспрацоўнага ў нас больш за 5 вакансій. Праца ёсць і для людзей, якія маюць рабочую прафесію, і для спецыялістаў. Для кожнага чалавека, хто адчувае цяжкасці з пошукам працы, мы прапануем перанавучанне па пяці адукацыйных праграмах. Гэта перападрыхтоўка, падрыхтоўка, навучальныя курсы, па прафесіі і па спецыяльнасці. Толькі на 2018 год мы сфармавалі 33 прафесіі, па якіх можна навучыцца. і ўсе яны запатрабаваныя на рынку працы», — сказала Жанна Рамановіч.

Больш за тое, у сталіцы актыўна вядзецца навучанне пад заказ наймальніка — яно гарантуе стопрацэнтнае працаўладкаванне. «Ёсць мамы, якія ў дэкрэтным адпачынку змаглі атрымаць спецыяльнасць. Калі будзе жаданне, праца будзе для кожнага», — падкрэсліла Жанна Рамановіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?