У ЗША на 103-м годзе жыцця памёр былы супрацоўнік Упраўлення стратэгічных службаў (OSS) Ірвінг Айзексан, які шпіёніў за грамадзянамі СССР і савецкімі войскамі ў ГДР, паведамляе Portland Press Herald са спасылкай на сяброў яго сям'і.

Яны распавялі, што экс-разведчык памёр у хоспісе ў горадзе Оберн, штат Мэн.

Ірвінг Айзексан нарадзіўся 7 жніўня 1915 года. У 1939 годзе скончыў школу права Гарвардскага ўніверсітэта. Падчас Другой сусветнай вайны быў накіраваны ў Вялікабрытанію, дзе пачаў працаваць на Упраўленне стратэгічных службаў, якая стала першай аб'яднанай разведвальнай службай ЗША. Пасля вайны ён перабраўся ў ГДР, дзе сачыў за рухамі савецкіх грамадзян і вайскоўцаў.

Напісаў успаміны: «Мемуары шпіёна-аматара: гісторыя першага шпіёна OSS падчас халоднай вайны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0