Сярэдні ўзровень заробку па прапанаваных у Мінску вакансіях складае каля 600 рублёў, паведаміла журналістам намеснік старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Таццяна Кудзевіч, піша БелТА.

У большасці выпадкаў арганізацыі даюць працоўныя месцы з заробкам ад 400 да 800 рублёў, 32,2% - прапановы з заробкам менш за 400 рублёў.

Па 12,4% вакансіях наймальнікі гатовы плаціць 800 - 1,5 тыс. На заробак больш як 1,5 тыс. могуць разлічваць 0,8% спецыялістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0