Меркаванні5151

«Русская весна»: ЗША бачаць будучым прэзідэнтам Беларусі Генадзя Давыдзьку

На расійскіх чарнасоценных сайтах можна сустрэць самыя розныя і нават шакуючыя трактоўкі тых падзей, якія адбываюцца ў Беларусі. Не стаў выключэннем матэрыял на сайце «Русская весна», аўтар якога абвінавачвае ЗША ў лабіраванні прастытуцыі ў Беларусі праз… Генадзя Давыдзьку, якога Дзярждэп нібыта бачыць будучым кандыдатам у прэзідэнты.

Аўтарам матэрыяла, сюжэт якога нагадвае хутчэй фантастычны фільм, з'яўляецца Анатоль Шлыкаў з Віцебска — сталы аўтар расійскіх чарнасоценнных рэсурсаў, які раней крытыкаваў беларускіх чыноўнікаў за русафобію, а протаіерэя БПЦ Сяргея Лепіна — за ўдзел у Дні Волі.

Шлыкаў піша, што Дзярждэп працуе паўсюль, але беларуская контрразведка нічога не можа з гэтым зрабіць. Дзярждэп, на думку аўтара, робіць не толькі хуткія аперацыі, але і доўгатэрміновыя. І замест таго, каб кантактаваць з апазіцыяй, амерыканцы зараз нібыта ставяць на асобных чыноўнікаў.

Сярод тых, на каго ставіць Дзярждэп, аўтар называе Генадзя Давыдзьку, які некалі выказаўся ў падтрымку легалізацыі прастытуцыі ў Беларусі. Гэтая заява, як думае Шлыкаў, сведчыць пра яго «заходнія» погляды.

Таксама Шлыкаў звяртае ўвагу на тое, што Давыдзька скончыў Далёкаўсходні педінстытут мастацтваў па спецыяльнасці «акцёр драматычнага тэатра і кіно» і працаваў рэжысёрам драмы.

«Але менавіта такога спецыяліста-рэжысёра, здольнага ставіць драмы, шукаў Дзярждэп. Толькі зараз па задуме таго ж Дзярждэпа драма павінна быць пастаўлена не на сцэне тэатра, а непасрэдна на беларускай зямлі, дзе артыстамі стануць самі беларусы»,

— піша Шлыкаў.

Аўтар «Русской весны» мяркуе, што заходнія аналітыкі хочуць менавіта такога прэзідэнта ў Беларусі, з такім мысленнем:

«Падобна на тое, што «артысту» не дае спакою задума былых кіраўнікоў БНР ператварыць нашу Белую Русь у краіну чырвоных ліхтароў. На жаль, нават цяпер, калі гэтая дзярждэпаўская аперацыя ў самым разгары, яна па-ранейшаму застаецца абсалютна незаўважанай для беларускіх аналітыкаў».

Наступствы гэтай «аперацыі», як мяркуе Шлыкаў, будуць для беларускага грамадства катастрафічнымі.

Каментары51

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтобус з беларускімі дзецьмі, што трапіў пад удар у Бранскай вобласці, вярнуўся на радзіму13

ЗША і Іран падпісалі папярэдняе пагадненне аб міры3

Навукоўцы хочуць замарозіць Арктыку, якая растае5

Трамп заклікаў Расію і Кітай да здзелкі па дэнуклеарызацыі2

Што з выездам з Беларусі ў ЕС гэтым летам?

Дзяржканалы поўняцца абвінавачваннямі на адрас Украіны. Ніводзін дзяржканал не апублікаваў каментары ўкраінцаў. Рэакцыі Лукашэнкі дагэтуль няма30

Украінскі амбудсмен пасля трагедыі ў Бранскай вобласці звязаўся з Беларуссю5

Апублікавалі новы рэйтынг найбольш папулярных гісторыка-архітэктурных помнікаў Беларусі6

Пацярпелых у Бранскай вобласці перавязуць у Беларусь1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць