Грамадства55

Еўрапарламент ухваліў рэзалюцыю аб пагаршэнні становішча палітычных вязняў у Беларусі

Еўрапейскі асобна вылучыў справу Аляксандры Пуліновіч, якую затрымалі ва ўзросце 17 гадоў і асудзілі на 10 гадоў і 3 месяцы пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, піша «Свабода».

Аляксандра Пуліновіч

Эўрапейскі парлямэнт ухваліў тэрміновую рэзалюцыю аб пагаршэньні становішча палітычных зьняволеных у Беларусі, у прыватнасьці, наконт справы Аляксандры Пуліновіч, асуджанай на 10 гадоў і 3 месяцы пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

На момант затрыманьня ў 2024 годзе Аляксандры Пуліновіч было 17 гадоў. У 2025 годзе яе асудзілі паводле артыкулу 341 (апаганьваньне збудаваньняў і псаваньне маёмасьці), артыкулу 295 (незаконныя дзеяньні датычна агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 1артыкулу 14 і ч. 3 артыкулу 289 Крымінальнага кодэксу Беларусі (замах на злачынства, не даведзенае да канца, акт тэрарызму). Яе затрымалі ў так званай справе «Чорныя салаўі». Свой тэрмін Аляксандра Пуліновіч адбывае ў ПК № 4 у Гомлі.

«(Эўрапарлямэнт) патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызваленьня Аляксандры Пуліновіч і ўсіх палітычных зьняволеных, у тым ліку іх поўнай рэабілітацыі і аднаўленьня ў правах», — адзначаецца ў рэзалюцыі.

Адначасова дэпутаты выказалі нязьменную салідарнасьць зь беларускімі палітвязьнямі і іхнымі сем’ямі і заклікалі ўлады Беларусі «спыніць усе формы жорсткага абыходжаньня з палітычнымі зьняволенымі, у тым ліку ўтрыманьне пад вартай без права на перапіску, адмову ў мэдычнай дапамозе і доступе да адвакатаў і сям’і, прымусовую працу, а таксама расьсьледаваць сьмерці пад вартай і абвінавачваньні ў катаваньнях».

У рэзалюцыі заявілі аб недапушчальнасьці палітычна матываванага перасьледу беларусаў, асабліва пазбаўленьня волі непаўналетніх, як у справе Аляксандры Пуліновіч.

«(Эўрапарлямэнт) асуджае злоўжываньне заканадаўствам аб барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам для крыміналізацыі антываенных выказваньняў, моладзевай нязгоды, салідарнасьці з Украінай і падаўленьня мірных пратэстаў, у тым ліку сурʼёзных абвінавачваньняў супраць маладых людзей з мэтай іх запалохваньня; заклікае да скасаваньня сьпісаў тэрарыстаў і экстрэмістаў і выкананьня ўладамі Беларусі Канвэнцыі ААН аб правах дзіцяці», — гаворыцца ў дакумэнце.

Дэпутаты Эўрапарлямэнту прызналі намаганьні ЗША па вызваленьні палітычных зьняволеных, аднак адзначылі, што гэтыя вызваленьні былі матываваныя заклапочанасьцю рэжыму эканамічным выжываньнем і не суправаджаюцца палітычнымі пераўтварэньнямі або рэформамі, якія маглі б апраўдаць нармалізацыю дачыненьняў.

«(Эўрапарлямэнт) настойвае на тым, што вызваленьне ўсіх палітычных зьняволеных і спыненьне рэпрэсій застаюцца папярэднімі ўмовамі для палітычнага дыялёгу і эканамічнага супрацоўніцтва; патрабуе спыніць гвалтоўную дэпартацыю вызваленых палітычных зьняволеных і рэпрэсіі ў дачыненьні да іх сваякоў», — адзначаецца ў рэзалюцыі.

Адначасова дэпутаты заклікалі Эўразьвяз, яго краіны і міжнародных партнэраў актывізаваць намаганьні, якія прывядуць да вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных, такія, як выклік паслоў рэжыму для пацьверджаньня стану і месцазнаходжаньня зьняволеных, маніторынг спраў палітычных зьняволеных, выдача гуманітарных віз, забесьпячэньне рэабілітацыі, практычнай і фінансавай падтрымкі.

Эўрапарлямэнт таксама заклікаў Эўрапейскую раду «пашырыць, узмацніць і строга выконваць мэтанакіраваныя санкцыі супраць усіх асоб і арганізацый, адказных за палітычна матываваныя перасьледы, рэпрэсіі і катаваньні», а эўрапейскія краіны падтрымліваць дакумэнтаваньне злачынстваў, учыненых рэжымам Лукашэнкі, у тым ліку на ўзроўні ААН, і паглыбляцца ў прыцягненьне да адказнасьці празь міжнародныя мэханізмы, у тым ліку зварот Літвы ў МКС, а таксама расьсьледаваньні і нацыянальныя працэдуры, заснаваныя на экстэрытарыяльнай і ўнівэрсальнай юрысдыкцыі.

Гэтую рэзалюцыю накіруюць ва ўсе органы Эўрапейскага зьвязу, Вярхоўнаму камісару ААН у правах чалавека і «дэ-факта ўладам Беларусі».

Чаму гэта важна

У Беларусі жорсткія рэпрэсіі пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, калі па ўсёй краіне адбыліся масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі іх вынікаў. Пад палітычна матываваны перасьлед трапілі ўдзельнікі пратэстаў, цэлыя прафэсійныя групы і грамадзкія арганізацыі.

Згодна з дасьледаваньнем ініцыятывы BelPol, агульная колькасьць рэпрэсаваных у Беларусі з траўня 2020-га, калі пачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, па красавік 2026‑га складае ня менш за 500 тысяч.

Паводле зьвестак праваабаронцаў, за кратамі ў Беларусі знаходзяцца сама меней 869 палітычных зьняволеных. Кожны месяц такі статус атрымліваюць па 30—50 новых вязьняў.

Каментары5

  • Indrid Cold
    18.06.2026
    Можа трэба закрыць гэтае пытанне?, ну калі яму гэты ціск па барабану, чаго галасіць - трэба узмацняць
  • Кожны робіць што можа
    18.06.2026
    Можа трэба закрыць гэтае пытанне?, а што зрабілі асабіста вы, каб закрыць гэтае пытанне?
  • Трэба узмацняць
    18.06.2026
    Каму трэба, табе? Дык узмацняй)

Цяпер чытаюць

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча17

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп сёння будзе размаўляць з Зяленскім і Пуціным1

У аэрапорце Маямі грузавы Boeing выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы: загінулі як мінімум пяць чалавек

Толькі памылі, а футболка ўжо смярдзіць. Чаму пах цела застаецца на адзенні?4

Хлопец з-пад Талачына стаў агентам Масквы. Жыць яму заставалася тыдзень4

Чаму малако ў пакетах не скісае, а становіцца горкім?1

Трамп заявіў, што Месяц належыць ЗША26

Зяленскі расказаў пра перамовы з пасланцамі Трампа1

На месцы палеалітычнай стаянкі ў вёсцы Юравічы правялі фестываль пра мамантаў і першабытных людзей. Гісторыкі ацэньваюць яго скептычна5

У «Лебядзінай песні Фёдара Озерава» кіно загаварыла той мовай, якой гавораць рэальныя, а не кніжныя беларусы19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча17

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць