Сярэднявечная шахматная фігура знойдзеныя падчас раскопак у Старым замку ў Гродне, пра гэта паведамляе сайт Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Знаходка была выяўлена 16 жніўня. Шахматная фігура, хутчэй за ўсё пешка, зробленая з рога. Папярэдне спецыялісты датуюць знаходку XIV стагоддзяем.

Гэта не першая шахматная фігура, выяўленая падчас раскопак на Замкавай гары. У музеі збіраецца сапраўдная калекцыя, дзеляцца супрацоўнікі. У кастрычніку 2017 года археолагі выявілі тут ладдзю, таксама зробленую з рога. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0