Фота info24.ru.

Фота info24.ru.

Рэдактар расійскага часопіса «Арсенал Отечества» Аляксей Леанкоў распавёў «Ізвестіям», па якім прынцыпе працуюць сістэмы радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ) «Самарканд», якія Мінабароны Расіі размесціць у 13 вайсковых часцях Архангельскай, Калінінградскай, Маскоўскай, Мурманскай, Ніжагародскай абласцей, Краснадарскім і Прыморскім краі, Яўрэйскай аўтаномнай вобласці і ў Беларусі.

Паводле яго слоў, устаноўкі здольныя працаваць супраць сістэм сувязі, а менавіта глушыць і парушаць іх. Таксама пад «удар» трапляюць і радыёлакацыйныя комплексы, самалёты-разведчыкі і спадарожнікі. Сістэма РЭБ будзе ствараць для іх перашкоды, калі яны паспрабуюць вызначыць месцазнаходжанне пэўных аб'ектаў. Комплексы працуюць і супраць GPS-навігацыі, блытаючы каардынаты.

Расійскі ваенны аналітык Уладзіслаў Шурыгін адзначае, што «Самарканд» — гэта сістэма падаўлення.

«Практычна гэта значыць, што ўваход у зону дзеяння гэтай сістэмы пазбаўляе суперніка магчымасці выкарыстоўваць сувязь, магчымасці выкарыстоўваць электронную апаратуру, прыцэлы, сістэмы навядзення. І ён становіцца сляпым і глухім», — цытуе яго радыёстанцыя «Говоріт Москва».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?