ФСБ Расіі апублікавала відэазапіс допыту ўкраінскіх вайскоўцаў, затрыманых падчас канфлікту ў Керчанскім праліве. Адзін з дапытаных называецца як Андрэй Драч. Ён прысутнічаў на катары «Нікапаль», які стаў удзельнікам інцыдэнту ў Азоўскім моры, піша РБК.

Драчоў зачытаў з паперкі падрыхтаваны тэкст, што ўкраінскіх маракоў папярэдзілі аб парушэнні дзяржаўнай мяжы Расіі.

«23 лістапада атрымаў задачу прытрымлівацца маршруту Адэса — Марыупаль праз Керчанскі праліў <…> Мы зайшлі ў тэрытарыяльныя воды РФ, дзе нас папярэджвала берагавая ахова РФ, што мы парушаем заканадаўства РФ», — сказаў ён, дадаўшы, што берагавая ахова неаднаразова папярэдзіла ўкраінскія караблі аб неабходнасці пакінуць расійскія тэрытарыяльныя воды.

У ФСБ запэўніваюць, што Андрэй Драч з'яўляецца старшым лейтэнантам, аперупаўнаважаным 7-га ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення ваеннай контрвыведкі СБУ.

Яго словы паўтарыў таксама дапытаны камандор-сігнальшчык, матрос катара «Нікапаль» Сяргей Цыбізаў. Ён распавёў, што караблі 23 лістапада выйшлі з Адэсы, а пры заходзе ў тэрытарыяльныя воды Расіі пагранслужба загадала ім спыніцца і чакаць далейшых указанняў.

«Мы далей ішлі, ішлі, з намі звязаліся рускія караблі, папрасілі спыніцца, а то па нас адкрыюць таксама [агонь], — сказаў Цыбізаў. — Камандзір спыніў катар, і нас знялі з катара, і ўсё».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0