Трагедыя адбылася на 78-м кіламетры дарогі Любань-Глуск, паведаміў сайт autorun.by.
Кіроўца Nissan Pathfinder на віцебскіх нумарах не даў рады кіраванню і з'ехаў у кювет. Аўто перавярнулася і ўдарылася ў дрэва.
Паводле папярэдніх звестак, за рулём была 32-гадовая жыхарка Магілёва. «У выніку ДТЗ загінулі кіроўца і 60-гадовы пасажыр - таксама жыхар Магілёва», — паведаміў БелТА прадстаўнік УДАІ УУС Мінаблвыканкама Сяргей Чабатароў.
0
0
0
0
0
0