Пры жорсткай пасадцы самалёта авіякампаніі «Белавія» ў аэрапорце Барыспаль ніхто з пасажыраў і членаў экіпажа не пацярпеў, паведамілі БелТА ў прэс-службе авіяперавозчыка.
Як распавялі ў прэс-службе, 9 снежня пасля пасадкі ў складаных метэаўмовах паветранае судна, якое выконвала рэйс В2845 па маршруце Мінск — Кіеў (аэрапорт Барыспаль), пры прабегу правай стойкай шасі зачапіла грунт. Камандзір карабля ліквідаваў бакавое адхіленне самалёта, пасля чаго самалёт працягнуў рух па ўзлётна-пасадачнай паласе, заруліўшы на пляцоўку для паркоўкі.
«Самалёт атрымаў нязначныя пашкоджанні, ніхто з пасажыраў і членаў экіпажа не пацярпеў. Праводзіцца расследаванне прычын інцыдэнту», — паведамілі ў авіякампаніі.
Самалёт «Белавія» збіў ліхтары ў кіеўскім аэрапорце
0
0
0
0
0
0