Улада6262

З Беларусі выдаляюць чарговую порцыю польскіх ксяндзоў

Тром польскім рыма‑каталіцкім святарам з Гарадзенскай дыяцэзіі не падоўжаны дазвол на рэлігійную дзейнасць у Беларусі

Тром польскім рыма‑каталіцкім святарам з Гарадзенскай дыяцэзіі не падоўжаны дазвол на рэлігійную дзейнасць у Беларусі на 2009 год.

Ксяндзам Яну Браноўскаму з вёскі Галынка Гарадзенскага раёна, Яну Сканечнаму з гарадскога пасёлка Поразава Свіслацкага раёна і Анджэю Краўчыку са Слоніма, якія многія гады жывуць на тэрыторыі Беларусі, прадпісана завяршыць сваю дзейнасць у краіне да 1 студзеня 2009 года.

У інтэрв’ю БелаПАН начальнік аддзела па справах рэлігій апарату ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Марына Цвілік матывам адмовы ў падаўжэнні дазволу называла тую акалічнасць, што

«ксяндзы не валодаюць дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь».

Каментуючы сітуацыю, настаяцель Гарадзенскай рыма‑каталіцкай абшчыны Найсвяцейшай Панны Марыі Вострабрамскай, Маці міласэрнасці ксёндз Аляксандр Шэмет зазначыў, што

дзяржава не павінна дыктаваць рэлігійнай арганізацыі мову літургіі.

«Наколькі я ведаю ксяндзоў, якім не падоўжаны дазвол на рэлігійную дзейнасць, яны валодаюць дзяржаўнымі мовамі краіны прыкладна на такім узроўні, як астатнія беларускія ксяндзы і чыноўнікі.

І я не бачу неабходнасці,
каб у сваіх прыходах, дзе на працягу многіх гадоў служба вядзецца па‑польску,
гэтыя святары разам са сваімі прыхаджанамі сталі маліцца на беларускай ці рускай мовах», — сказаў ксёндз Аляксандр.

Згодна з неафіцыйнай інфармацыяй, можа быць не падоўжаны дазвол на рэлігійную дзейнасць яшчэ шэрагу замежных рымска‑каталіцкіх святароў, у тым ліку тром ксяндзам і некалькім манахіням Мінска‑Магілёўскай архідыяцэзіі — таксама грамадзянам Польшчы.

БелаПАН

Каментары62

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

«Там, дзе рэзалі ўваход, мы знайшлі свой абход». Дураў выпусціў ШІ-шансон пра блакіроўкі інтэрнэту3

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя адразу шэсць кааліцый, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду6

Жанчына зарэзала палюбоўніка, які прыраўнаваў яе да некага з тыктока. Муж у гэты час быў на заробках у Расіі3

Канапацкая зноў паляцела ў ЗША18

Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію3

За здраду дзяржаве будуць судзіць 68‑гадовага пенсіянера3

Даляр апускаўся ніжэй да 2,8 рубля2

Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні6

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць