Фота sports.ru
Зборная «Зорак свету» саступіла ў хакейным матчы камандзе «Газпром‑Экспарт» з лікам 5:9.
Згуляць матч, які прайшоў у пятніцу ў Маскве прыляцеў адмыслова з Беларусі ейны кіраўнік – Аляксандр Лукашэнка.
Выступаў ён, натуральна, за зборную Зорак свету.
Матч быў прымеркаваны да 90 год з дня народзінаў легенды савецкага хакею Анатоля Тарасава і меў таварыскі характар.
У Беларусі хакейная каманда, за якую выступае Лукашэнка, ніколі не саступае.
0
0
0
0
0
0