Паводле следства, абвінавачаныя, з'яўляючыся донарамі крыві, са снежня 2015 год па снежань 2017 года падавалі ў медыцынскія ўстановы загадзя падробленыя дакументы для атрымання завышанага памеру грашовай кампенсацыі за донарскія і дадатковыя дні адпачынку.

Дакументы падрабляў 33-гадовы дырэктар сталічнага прадпрыемства. Ён збываў сваім «кліентам» даведкі з несапраўднымі звесткамі пра тое, нібыта яны з'яўляюцца супрацоўнікамі фірмы, і іх сярэднядзённы заробак.

Падробленыя дакументы донары падавалі ў медарганізацыі, на падставе якіх ім выплачваліся грошы ў якасці кампенсацыі за здачу крыві.

Такім чынам яны прысабечылі 53 тысячы рублёў.

Крымінальная справа перададзена ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0