Фота Дзяніса Ламакі

Фота Дзяніса Ламакі

Смяротная аварыя адбылася а 10-й вечара ў нядзелю, 7 ліпеня, на вуліцы Леніна, паведамляе kurjer.info.

«Побач з 211-м домам 64-гадовы кіроўца «Опеля» пачаў разварочвацца, не пераканаўшыся ў бяспецы, чым стварыў перашкоду для матацыкліста», — распавёў «Кур'еру» Аляксандр Станкевіч, начальнік мясцовага ДАІ.

У выніку матацыкліст урэзаўся ў левы бок «Опеля», ад сутыкнення малады чалавек загінуў на месцы. Кіроўца машыны - жыхар Слуцкага раёна — сур'ёзна не пацярпеў.

Абодва мелі пасведчанне кіроўцы з адпаведнымі катэгорыямі, былі цвярозыя. І матацыкл, і аўтамабіль былі дапушчаныя да ўдзелу ў дарожным руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0