80-гадовы мужчына ўпаў на эскалатары станцыі метро «Кастрычніцкая», медыкі канстатавалі смерць. Пра гэта БелТА паведамілі ў метрапалітэне.

Трагедыя адбылася сёння каля 8.30. Мужчыну стала блага.

«Была выкліканая брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. Медработнікі канстатавалі смерць пасажыра», - праінфармавалі ў метрапалітэне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0