Грамадства11

Праз чатыры гады ў Пінску выявілі і асудзілі яшчэ аднаго ўдзельніка пратэстаў

Сяргей Кулеш прысуджаны да 4 гадоў зняволення.

Пінск, 9 жніўня 2020 года

Суд Пінскага раёна і горада Пінска 29 красавіка вынес прысуд Сяргею Кулешу, абвінавачанаму ва ўдзеле ў масавых беспарадках паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Яўгенія Мельнік, дзяржабвінаваўца — пракурор Аляксандр Плескацэвіч.

Як піша «Берасцейская вясна», падрабязнасці прысуду сталі вядомыя з каментара пракурора Плескацэвіча пінскаму тэлеканалу. Пракурор пераказаў пазіцыю абвінавачанага: 9 жніўня 2020 года той прагаласаваў на выбарчым участку, вярнуўся дадому і шмат выпіў, пасля чаго «з цікавасці пайшоў паглядзець на мітынгоўцаў каля будынка гарвыканкама».

Што менавіта далей мужчына рабіў на пратэстах і па якіх матывах, ён нібыта не памятае.

Але на відэа трапіла тое, што абвінавачванне кваліфікавала наступным чынам: «прыняў актыўны ўдзел [у беспарадках], а менавіта сваімі дзеяннямі падтрымаў зладжаны пагром і накінуўся з іншымі пратэстоўцамі на міліцыянтаў».

У роліку пінскага тэлебачання не паведамляецца, з якой даты Кулеш змешчаны пад варту, але згадваецца, што сілавікі знайшлі мужчыну па відэа толькі ў 2024 годзе.

Суд прызнаў Сяргея Кулешу вінаватым і прысудзіў яму пазбаўленне волі тэрмінам на чатыры гады ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Такім чынам, Кулеш стаў 27-м чалавекам, каго асудзілі за пінскія пратэсты ў ноч на 10 жніўня 2020 года. Апошні вядомы да таго прысуд быў у красавіку 2022 года.

Частка з гэтых палітвязняў ужо адбыла прызначанае пакаранне і выйшла на свабоду.

Каментары1

  • Ноьэй
    18.05.2024
    Зброя Расеiская дапаможа

Цяпер чытаюць

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі вычарпалі гадавую квоту на электрамабілі

Ігар Карней: Што немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме26

Беларускі футбаліст выратаваў чалавека, што тануў1

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце1

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру9

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць