Здарэнне адбылося раніцай 1 кастрычніка на станцыі Магілёў-1, паведамляе МНС.

У 06:50 на адным са стрэлачных пераводаў пры транспарціроўцы чатырох пустых пасажырскіх вагонаў адбыўся сыход манеўровага цеплавоза. У 07:35 да месца інцыдэнту прыбыў аднаўленчы цягнік, дыслакаваны на гэтай жа станцыі, для ліквідацыі наступстваў.

На цяперашні момант рух цягнікоў адноўлены. Пацярпелых няма. Затрымка пасажырскага цягніка напрамку «Магілёў — Мінск» склала 29 хвілін. Прычыны здарэння высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0