Гісторыя пачалася яшчэ паўгода таму. Кампанія маладых людзей вырашыла правесці вечар у «Міміно», замовілі бульбу, шашлык. Аднак на смак замоўленая ежа маладым людзям не спадабалася. Аказалася, што шашлык перасалілі, бульба зусім не тая, што замаўлялі, а ў мясной талерцы не аказалася паляндвіцы, якая ўказвалася ў меню. Неўзабаве знайшоўся і валасок у шашлыку, які стаў апошняй кропляй. Прад'явіўшы вусныя прэтэнзіі, маладыя людзі атрымалі назад грошы і сышлі.

Рэстаран «Міміно»

Рэстаран «Міміно»

А ў кастрычніку рэстаран перадумаў і вырашыў вярнуць грошы, якія сплацілі наведнікам, бо палічылі, што грошы былі сплачаныя памылкова.

Кліенты ў сваю чаргу падалі сустрэчны пазоў да рэстарана за неналежную якасць прадукцыі.

Адміністратар суполкі «Народны патруль» расказаў «Нашай Ніве» пра пазіцыю рэстарана «Міміно»: маўляў, той, хто прынёс грошы ў касу рэстарана, стаў гаспадаром і шашлыка, і бульбы, і паляндвіцы.

Гэта значыць, сустрэчны пазоў на неналежную якасць кулінарных страў, вырабленых рэстаранам, трэба падаваць не на рэстаран, а на таго, хто пачаставаў усіх астатніх сваіх сяброў гэтымі стравамі.

Судовы працэс працягваецца.

У рэстаране «Міміно» карэспандэнту «Нашай Нівы» каментаваць сітуацыю адмовіліся: маўляў, гэта прыватная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?