Грамадства1515

Кандыдата ў Каардынацыйную раду ад «Народнай Грамады» выкінулі са спісу, бо ён даносчык. Стукаў на Аўтуховіча

У тэлеграм-канале партыі Народная Грамада, якая ідзе на выбары ў Каардынацыйную раду ў саюзе з часткай хрысціянскіх дэмакратаў, з'явілася інфармацыя пра выключэнне са спісу аднаго са сваіх сяброў, які засвяціўся ў злітай «Кіберпартызанамі» базе зваротаў у КДБ.

Паводле паведамлення, уначы 30 красавіка партыя атрымала інфармацыю, што адзін з яе актывістаў, Павел Бялюцін, з'яўляецца фігурантам паведамлення з базы, прытым роля ягоная там непрыглядная. У сувязі з гэтым неадкладна прынята рашэнне:

1. Прыпыніць сяброўства Бялюціна Паўла ў партыі Народная Грамада; 

2. Выключыць Бялюціна Паўла з спісу кандыдатаў у Каардынацыйную Раду III склікання ад Аб'яднання беларускіх партый Народная Грамада і Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя «Салідарнасць». 

Паведамленне, за якое адносна Бялюціна было прынята такое хуткае рашэнне, было напісана 31 студзеня 2017 года і гучала так:

«Добры дзень. У мяне ёсць некаторыя падставы меркаваць, што грамадзянін РБ Аўтуховіч Мікалай Мікалаевіч прадумвае і пачынае ажыццяўляць падрыхтоўку да спробы ўзброенага захопу ўлады ў нашай рэспубліцы. Пра спробу даведаўся са слоў гр. Аўтуховіча М.М.»

Нагадаем, што 61-гадовы Мікола Аўтуховіч з пачатку снежня 2020 года адбывае ўжо трэцяе ў сваім жыцці зняволенне. Паводле прысуду Гродзенскага абласнога суда ён атрымаў 25 гадоў зняволення і грашовы штраф у 1000 базавых велічынь, а таксама пазбаўленне звання прапаршчыка ў адстаўцы. Першыя 5 гадоў зняволення былы прадпрымальнік і праваабаронца мусіць адбыць у турме, астатнія 20 гадоў — у калоніі строгага рэжыму.

Суд назваў Аўтуховіча вінаватым паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў стварэнні злачыннай групоўкі і акце тэрарызму. Сваёй віны Мікалай Аўтуховіч не прызнаў, падчас працэсу ён трымаў галадоўку пратэсту.

Беларускія праваабаронцы прызналі Мікалая Аўтуховіча палітвязнем.

Лідарам партыі Народная Грамада з'яўляецца іншы вядомы палітвязень — Мікалай Статкевіч, які цяпер адбывае 14-гадовы прысуд у калоніі асобага рэжыму ў Глыбокім.

Каментары15

  • Нібы нешта дзіўнае...
    30.04.2024
    Гэта яшчэ кветкі. А будуць жа яшчэ і ягадкі. Ёсьць, напрыклад, сярод кандыдатаў у КР такі сабе Саша Паршанкоў, які незадоўга да 2020 году ўдзельнічаў у мерапрыемствах па прасоўваньні рускава езыка (https://youtu.be/P_IsoyaIlKU?si=8hdXh_LgwLfZcS8s), а цяпер ідзе... З Розай Турарбекавай, якая памятная сваёй агітацыяй за Таёжны саюз і выступамі на ОНТ :)
  • Mafkees
    30.04.2024
    Киберпартизаны большие молодцы!
    А вот стукачу белютину однажды придется очень не сладко,в Европу не уехать,а в расии найдут.
  • Рэчаіснасьць
    30.04.2024
    Панабіраюць у свае партыі агентаў і сэксотаў, а потым Пазьняк у іх вінаваты што бачыць агентуру і адмаўляецца супрацоўнічаць. У чарговы раз Зянон апынуўся правым.

Цяпер чытаюць

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках8

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў13

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі8

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра5

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць