Праз некалькі тыдняў пасля моцнай паводкі ў Венецыі амаль цалкам перасохлі каналы — адна з галоўных турыстычных адметнасцяў горада, паведамляюць інфармагенцтвы.
А яшчэ ў лістападзе і снежні Венецыя пакутавала ад паводкі — 70% гарадской тэрыторыі апынулася пад вадой. Але ў гэтыя выходныя венецыянскія гандолы селі на мель на дне каналаў.
Прычынай гэтага лічаць прылівы выключна нізкага ўзроўню.
Італьянскі горад размешчаны на 118 невялікіх выспах, злучаных каналамі, праз якія перакінутыя больш за 400 мастоў.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
Каментары