kremlin.ru

kremlin.ru

Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расіі Дзмітрый Козак будзе займацца пытаннямі палітыкі па Украіне. Пра гэта журналістам паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.

Па словах Пяскова, Козак на новай пасадзе «займаецца і будзе працягваць займацца ўкраінскімі справамі і пытаннямі інтэграцыі». «Дакладная фармулёўка будзе ў размеркаванні абавязкаў, якія пакуль не фармалізаваны», — дадаў ён.

Прэс-сакратар станоўча адказаў на пытанне журналістаў пра тое, ці можна назваць Козака галоўным супрацоўнікам адміністрацыі прэзідэнта, які будзе займацца ўкраінскай тэматыкай.

Указ аб адстаўцы Уладзіслава Суркова, які курыраваў у тым ліку ўкраінскі напрамак палітыкі ў Крамлі, з пасады памочніка прэзідэнта Расіі не падпісаны, у Крамлі пра гэта не аб'яўлялі, заявіў прэс-сакратар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0