Фота Анжалікі Васілеўскай

Фота Анжалікі Васілеўскай

У Магілёве асудзілі былога капітана юстыцыі з упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Юрыя Клопава. Па адным артыкуле — атрыманне хабару — яго апраўдалі. Па чатырох астатніх — саўдзел у злачынстве і дача хабару, замах на злачынства і махлярства — прызналі вінаватым і прысудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго таксама пазбавілі звання «капітан юстыцыі», піша Tut.by.

У атрыманні хабару Клопаў невінаваты і апраўданы за недаказанасцю яго удзелу ў злачынстве. Фігурант справы пасля прысуду сказаў журналістам, што не прызнае віну «па 209-й» - гэта значыць у замаху на махлярства ў асабліва буйным памеры. І што будзе абскарджваць прысуд.

Намеснік пракурора Магілёўскай вобласці заяўляў пазоў аб спагнанні з Клопава ў даход дзяржавы «беспадстаўна набытай выгады», гэта значыць атрыманых хабараў ад Цеплякова, Раманоўскага, Вараб'ёва, але ў ім суд адмовіў.

Афіцыйнай інфармацыі пра затрыманне Клопава не было. У судзе стала ясна, што пад варту яго ўзялі 24 мая 2019 года. Паводле непацверджаных звестак, былы капітан юстыцыі трапіўся з доказамі злачынства супрацоўнікам КДБ пры атрыманні хабару. Пракуратура вобласці ніяк не каментуе пазіцыю абвінавачвання.

Родныя асуджанага згадвалі пра тое, што крымінальны пераслед «звязаны з працай».

У сваім апошнім слове на судзе Юрый Клопаў сказаў, што з яго «пакуль не варта рабіць сакральную ахвяру перадвыбарнай кампаніі пэўных кандыдатаў», і прасіў судзіць яго «за тое, што ён здзейсніў». Спасылаўся на словы прэзідэнта пра фальсіфікацыі падчас расследавання крымінальных спраў і казаў, што «яны нічога не значаць», раз ён, Клопаў, — абвінавачаны.

Родныя Клопава, якія прысутнічалі на працэсе, катэгарычна не згодныя з прысудам, лічаць абвінавачванні незаслужана, але патлумачыць журналістам свой пункт гледжання яны адмовіліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?