Грамадства3333

Мінздароўя просіць пажылых заставацца дома, усіх — трымаць дыстанцыю паўтара метра. Хто вярнуўся з-за мяжы — самаізалюйцеся на 14 дзён

Беларускія медыкі запусцілі флэшмоб «Застаньцеся дома дзеля нас!».

23 сакавіка Міністэрства аховы здароўя выступіла з новымі рэкамендацыямі ў сувязі з COVID-19. Яны ў цэлым аналагічныя тым, якія былі ўведзеныя ў большасці еўрапейскіх краін тыдзень ці два раней. Але, у адрозненне ад большасці краін, у нас яны маюць рэкамендацыйны, а не абавязковы характар.

Міністэрства аховы здароўя заклікае пажылых людзей па магчымасці заставацца дома, заявіла журналістам намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан. «Мы застаёмся на працы, каб дапамагчы вам. Вы застаяцеся дома, каб дапамагчы нам», — сказала яна. 

Медыкі заклікалі да самаізаляцыі таксама людзей з хранічнымі захворваннямі.

Чытайце таксама: Тлумачым, чаму наступныя тыдні ў свеце працягнецца рост смерцяў ад каранавіруса 

Міністэрства аховы здароўя таксама рэкамендуе такую ​​меру, як дыстанцыяванне ад іншых людзей.

— Няма забароны на наведванне вуліцы і паркаў, але разам з тым гаворым пра тое, што трэба выконваць меры дыстанцыявання — дыстанцыю метр-паўтара, каб не было распаўсюджвання віруса. Гэта дапаможа пазбегнуць заражэння навакольных, — расказала на брыфінгу намесніца начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.

Іна Карабан таксама рэкамендавала заставацца дома ўсім людзям з прыкметамі ВРВІ. Калі такой магчымасці няма, такому чалавеку трэба насіць маску.

Усіх, хто будзе вяртацца ў краіну з-за мяжы, будуць прасіць падпісаць памятку пра самаізаляцыю на 14 дзён.

Памяткі будуць выдавацца на мяжы. Людзі будуць ставіць подпіс пад напамінам пра тое, што не будуць хадзіць на працу, наведваць сваякоў і сяброў і абмяжуюць кантакты ў сябе ў сям'і.

Абвесткі з просьбай захоўваць дыстанцыю ў 1,5—2 метры паміж наведнікамі з'явіліся на дзвярах аддзяленняў «Белпошты»,

такія меры ўведзеныя «для недапушчэння распаўсюджвання вірусных інфекцый». Таксама просяць знаходзіцца па адным ля аперацыйнага акна.

Без увядзення афіцыйнага каранціну адмененыя многія культурныя і забаўляльныя мерапрыемствы ў сталіцы і рэгіёнах.

Беларускія дактары таксама далучыліся да сусветнага флэшмобу лекараў #StayAtHome.

Школы далі магчымасць вучням не наведваць заняткі — па жаданні бацькоў. 

ВНУ часткова перайшлі на дыстанцыйную форму навучання.

Аналагічныя меры прынялі раней суседнія з Беларуссю і іншыя еўрапейскія краіны.

Неўвядзенне каранцінных мер уладамі Беларусі на мінулым тыдні выклікала бурную крытыку на формуах і ў сацыяльных сетках. Беларускія ўлады сцвярджалі, што эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне пакуль не дае падстаў для рашучых дзеянняў, якія могуць пагоршыць эканамічную сітуацыю. «Беларусы не знаходзяцца ў той сітуацыі, каб прымаць драконаўскія меры. Але і супакойвацца не трэба», — казаў Аляксандр Лукашэнка тры дні таму, 20 сакавіка.

Тым часам свет спаўзае ў эканамічную дэпрэсію з-за пандэміі. Гэта можа асабліва моцна ўдарыць па краінах з нізкімі фінансавымі рэзервамі. Курс беларускага рубля адносна даляра за апошнія тыдні апусціўся да 2,63 і працягвае зніжэнне.

Каментары33

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны14

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю18

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны14

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць