А інтэрнэт-банк Priorbank прапануе сваім кліентам альтэрнатыву наведванню аддзялення — даступны функцыянал як мінімум не саступае таму, што можа выканаць спецыяліст на месцы. Да таго ж інтэрнэт-банк — гэта зручны і бяспечны спосаб самастойна кіраваць сваімі рахункамі.
Адным націскам на іконку ў смартфоне або наборам некалькіх знакаў у інтэрнэт-браўзеры вы самастойна зможаце вырашыць шматлікія фінансавыя пытанні:
- лёгка пераводзіць грошы ўнутры краіны і за мяжу як фізічным, так і юрыдычным асобам,
- афармляць крэдыты і ўносіць штомесячныя плацяжы,
- адкрываць, папаўняць і закрываць дэпазіты,
- абменьваць валюту і многае іншае.
На сайце банка вы можаце даведацца больш падрабязна пра яго магчымасці, а мы назавём 5 важкіх прычын, па якіх вам неабходны інтэрнэт-банк Prior Online.
Эканомія часу
Каб аплаціць тавары і паслугі праз АРІП, уключаючы камунальныя плацяжы, аплату тэлефонаў, інтэрнэту і пагашэнне крэдытаў, вам спатрэбіцца ўсяго некалькі хвілін. Менш, чым вы выдаткуеце на тое, каб проста выйсці з дому.
А калі вы не знайшлі ў сістэме АРІП патрэбную паслугу або арганізацыю, то можна сфармаваць адвольны плацеж. Для гэтага дастаткова ведаць УНП, разліковы рахунак атрымальніка і код банка атрымальніка.
Аўтаматызацыя аплаты
Для здзяйснення рэгулярных плацяжоў вы можаце наладзіць аўтааплату: проста ўкажыце, каму, калі і колькі плаціць. Усё астатняе за вас зробіць інтэрнэт-банк пры ўмове, што ў вас на рахунку дастаткова грошай.
Даступнасць у любы момант
Вы кіруеце вашымі фінансамі, здзяйсняеце плацяжы, адкрываеце электронныя дэпазіты ў любы момант, а не толькі падчас працы аддзялення. Інтэрнэт-банк — гэта банк, які заўсёды з вамі ў выхадныя, святы, познім вечарам і нават ноччу.
Простае кіраванне карткамі
Вы ж памятаеце алгарытм дзеянняў, калі вы страцілі карту ці ў вас яе скралі? Неабходна патэлефанаваць ці прыйсці ў банк, назваць кодавае слова, папрасіць заблакаваць карту. А потым, калі вы яе выпадкова знойдзеце ў іншай кішэні, зноў ісці ў банк і прасіць разблакаваць. Усё можна зрабіць прасцей: зайсці ў асабісты кабінет інтэрнэт-банка і зрабіць абодва дзеянні самастойна. Як паказалі тэсты, гэта займае ад 8 да 12 секунд.
Гэтак жа лёгка ў адзін клік вы зможаце пераводзіць грошы паміж карткамі і мяняць абмежаванні па сумах зняцця і пераводу.
І самае галоўнае: бяспека!
Вы можаце задаць пароль або выбраць адзін з альтэрнатыўных параметраў бяспекі для ўваходу: смарт-код, графічны ключ ці адбітак пальца. Усе аперацыі пацвярджаюцца электроннымі чэкамі і адпавядаюць самым высокім патрабаванням бяспекі.
Калі вы ўжо кліент банка, то вам сапраўды нікуды не трэба ісці. Нават каб падключыць інтэрнэт-банк, дастаткова зарэгістравацца на сайце інтэрнэт-банка або спампаваць мабільны дадатак. І заставацца ў зоне камфорту! Калі вы яшчэ не кліент, то можна аформіць картку на сайце, аднойчы наведаўшы найбліжэйшае да вас аддзяленне, і атрымліваць асалоду ўвесь астатні час ад дыстанцыйнага абслугоўвання.