Беларусь і Расія праводзяць узаемаабмен звесткамі аб невыязных грамадзянах. З беларускага боку ў адзіную базу адпраўлена больш за 90 тысяч запісаў, паведамляе МУС.

Беларусь паспяхова завяршыла выгрузку больш за 90 тысяч запісаў аб грамадзянах Беларусі, у дачыненні да якіх дзейнічаюць абмежаванні на выезд, для размяшчэння ў банк даных Расіі.

Праца па ўзаемным абмене данымі будзе працягнутая на пастаяннай аснове. У МУС нагадалі, што Беларусь і Расія заключылі міжурадавыя пагадненні аб абмене звесткаміпра грамадзян, у дачыненні да якіх дзейнічаюць абмежаванні на выезд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0