46-гадовага журналіста «Медыя-Палессе» Васіля Мацкевіча пахавалі ў вёсцы Завідчыцы Пінскага раёна, дзе спачывае яго маці. Адпяванне адбудзецца дыстанцыйна ў грэка-каталіцкай царкве ў Брэсце.
Васіль Мацкевіч памёр раніцай 11 красавіка, у рэанімацыйным аддзяленні Пінскай цэнтральнай бальніцы. Ад чаго — родныя не ведалі да дня пахавання. 12 красавіка сястры Васіля паведамілі з Пінскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, што тэст на каранавірусную інфекцыю адмоўны. У панядзелак родным выдалі медыцынскае заключэнне, дзе паказаны дыягназ — «пазабальнічная двухбаковая полісегментарная пнеўманія».
Сын Васіля, 18-гадовы Адам, на пахаванні бацькі прысутнічаць не змог. Ён зараз знаходзіцца ў інфекцыйнай лякарні ў Малатковічах.
Васіль збіраў грошы на аперацыю сыну. «Медыя-Палессе» аб'явіла збор сродкаў у дапамогу сям'і калегі. Выданне просіць усіх неабыякавых людзей аб дапамозе.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)