Свет33

У Італіі назвалі прычыну ўспышкі каранавіруса ў краіне

Буйны маштаб эпідэміі каранавіруса COVID-19 ў Італіі тлумачыцца тым, што вірус трапіў у краіну яшчэ ў пачатку зімы, але выявіць яго на ранніх стадыях перашкодзіла ўспышка грыпу. Пра гэта ў інтэрв'ю rbc.ru заявіў кіраўнік дэпартамента інфекцыйных захворванняў у італьянскім Найвышэйшым інстытуце здароўя, навуковы дарадца ўрада Італіі Джавані Рэца.

«У большасці выпадкаў COVID-19 працякае ў пацыентаў у лёгкай форме, і таму яго сімптомы лёгка зблытаць з сімптомамі грыпу. Толькі калі мы пачалі сутыкацца з цяжкімі выпадкамі, якія суправаджаюцца пнеўманіяй, стала зразумела, што мы маем справу з чымсьці іншым», — сказаў ён.

Рэца выказаў здагадку, што вірус мог патрапіць у Італію яшчэ ў сярэдзіне студзеня, аднак першы афіцыйны выпадак захворвання быў выяўлены 20 лютага.

Італія — трэцяя па ліку дыягнаставаных выпадкаў захворвання краіна ў свеце (амаль 200 тыс., адстае ад ЗША і Іспаніі). У апошні тыдзень улады фіксуюць зніжэнне тэмпаў пашырэння віруса ў краіне.

26 красавіка ўлады краіны абвясцілі аб зняцці часткі абмежаванняў з 4 мая і пераходзе да «другой фазы» барацьбы з эпідэміяй. У прыватнасці, будуць адчыненыя паркі, а рэстараны змогуць прадаваць ежу на вынас. Пад забаронай застануцца масавыя мерапрыемствы і многія грамадскія месцы.

Верагодна, што да нармальнага жыцця ў Італіі і іншых краінах людзі змогуць вярнуцца толькі са з'яўленнем вакцыны, на распрацоўку якой можа сысці год, калі не больш, лічыць Рэца. Да гэтага моманту грамадзянам прыйдзецца выконваць меры засцярогі, у тым ліку трымаць сацыяльную дыстанцыю.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

У Тэнерыфэ прыбыў круізны лайнер з успышкай хантавіруса. Пасажыраў эвакуіруюць і адправяць у свае краіны3

АЗС выступілі супраць рэгулявання цэн у сваіх крамах на запраўках4

Украіна заявіла пра расійскія абстрэлы падчас перамір'я1

Маладога дальнабойшчыка Дзяніса з-пад Чачэрска асудзілі па палітычнай справе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць